вторник, 10 июня 2014 г.

На Х юбілейным Фестывалі Нацыянальных Культур было вельмі цікава.

На месцы знакамітага храма Вітаўта адбылося адкрыццё памятнага знака.

 
Маляўнічыя касцюмы, меладычнае гучанне беларускіх песень, карагоды на сцэне і каля сцэны і ніводнага кепскага наведвальніка фестывалю ... пачцівая паліцыя стварала толькі бэграўнд на гэтым свяце жыцця і ні ў чым не перашкаджала яго гасцям!
 
 
 

Было шмат рознай ежы, як нацыянальнай, так і страў іншых інтэрнацыянальных культур.

 

Дзякуй Гродненцы і Гарадзенцы, дзякуй, Гродна і Гарадня. Вы-лепшыя!

На Х юбилейном Фестивале Национальных Культур в Гродно, Беларусь-2014

 
Гістарычны цэнтр Гродна ператворыцца ў арт-пляцоўку, дзе размясціліся работы жывапісцаў, кавалёў, фотавыстава аб гісторыі горада, па старым горадзе рухаліся тэатралізаваныя шэсці нацыянальных аб'яднанняў, на ўсіх пляцоўках ішлі канцэрты творчых калектываў, спаборніцтвы атлетаў-асілкаў і прэзентацыі нацыянальных падворкаў.


Ну, дзе такое ўбачыш?

 


Пасля рынкавага песімізму і першых уражанняў ад раскошнага выгляду беларускай незалежнасці ў у выглядзе Рэзідэнцыі ў Мінску, па сапраўднаму парадавала Гродна. На жаль, як і ў Мінску тут людзі таксама не гавораць па беларуску, а гавораць на ламанай рускай мове, але ...


 

Дзякуй  Богу ў Беларусі захаваўся хоць гэты пласт носьбітаў беларускай культуры - нардная творчасць!

 

У Насты Палажанка-Дашкевіч і Дашкевіча Зьміцера нарадзілася дачушка!

Карыстаючыся выпадкам, хачу шчыра павіншаваць маладых бацькоў, якіх я  паважаю!

 

Шчыра віншую!